Гомель рыхтуецца да Дня горада, улады вязуць на яго крынж-артыстаў і прэзентуюць нудную праграму

Пяць прычынаў, чаму варта застацца дома

by ZB

Свята горада Гомель пройдзе 14 верасня. Саліраваць на ім будуць выключна расіяне, сярод іх і даволі адыёзныя, а таксама малавядомыя спевакі.

Ілюстрацыйнае фота

Хоць гарадскія ўлады абвясцілі пра тое, што гараджане змогуць прапанаваць удзельнікаў канцэрту, але гэта было зроблена даволі позна. Плюс сам склад спевакоў не ўказвае, што на яго хоць нехта паўплываў з тых, хто слухае музыку.

  1. Галоўным выступоўцам канцэрта, які пройдзе на цэнтральным стадыёне стане Алег Газманаў. Ён не толькі выконвае састарэлы ўжо рэпертуар, але і з’яўляецца вядомым прыхільнікам вайны ва Украіне і асабіста Уладзіміра Пуціна і ягонай палітыкі. З ім таксама выступіць Рома Жукаў. Адзінае, чым можа пахваліцца гэты выканаўца, – удзел у гурце «Міраж». Акрамя таго, спевак трымае рэстарацыю ў Сочы.
  1. Група «Караліна» – самая загадкавая з гэтага спісу. Ці гэтая група зусім невядомая, ці гэта нейкі нашчадак расійскай групы «Караліна», ці гэта выступіць расіянка Таццяна Тышынская. Яна калісьці і была гуртом «Караліна», спявачкай Каралінай, але вярнулася да свайго імя і пачала спяваць шансон.
  2. Таксама выступіць гурт «Салодкі сон» і яе саліст Сяргей Васюта. Пра іх цяжка нешта сказаць акрамя таго, што яны таксама з Расіі і малавядомыя.

Усіх гэтых выканаўцаў аб’ядноўвае тое, што яны родам з СССР і пік іх папулярнасці прыйшоўся на 90-ыя гады мінулага стагоддзя.

  1. Беларускія спевакі Тэа і Вольга Рыжыкава, значна маладзейшыя за выканаўцаў, будуць вядучымі гэтага «гала-канцэрта».
  2. І калі склад канцэрту яшчэ не стаў пераканаўчым, то варта адзначыць, што падчас Дня гораду таксама плануюцца «навінкі»: фестывалі кавер-гуртоў і шансона. Чыноўнікі адкрыюць дошку гонару і ўручаць прэмію «Гамельчанін года».

    Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png