“Гомель Online” у ВК абвясцілі экстрэмісцкім, а на рэсурсе пішуць, што гэта не так

 “Гомель Online” – буйны гарадскі рэсурс, які мае больш за 123 тысячы падпісчыкаў. Апошнім часам яны друкавалі вельмі нейтральную інфармацыю: напрыклад, пра штармавое папярэджанне, альбо пра тое, як беларусы пабудавалі дом з марскога кантэйнера.

У сябе на старонках у сацыяльных сетках “Гомель Online” напісалі, што яны не з’яўляюцца экстрэмісцкімі, паколькі ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў няма іхняй групы. Можа быць, чуткі пра “экстрэмізм” з’явіліся раней, чым быў абноўлены гэты спіс. Аднак цяпер у дакуменце Мінінфармацыі пазначана, што суд Чыгуначнага раёна Гомеля абвясціў экстрэмісцкімі матэрыяламі інтэрнэт-старонку ў сацыяльнай сетцы “УКантакце” з назвай “Гомель Online”, якая мае ідэнтыфікатар https://vk.com/gomel_24.

А на прапагандысцкай старонцы завода ЗЛІН у тэлеграме згадалі рэсурсу 2020-ы год, калі тыя размяшчалі інфармацыю пра Ціханоўскага ці пра акцыі пратэсту супрацоўнікаў МТС.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары