Гамяльчанкі размяшчаюць на ютубе відэа з танцаў “Каму за 60” і атрымліваюць тысячы праглядаў

Танцпляцоўка ў гомельскім парку існуе не адзін год. Звычайна там па выходных збіраюцца гомельцы “трэцяга ўзросту”.

Гамяльчанка пад нікам @TANYA-rz5cb8hh4 стварыла на ютубе канал “Танцуючы Гомель”. Канал мае каля 46 тысяч падпісчыкаў. А відэа танцаў каля гомельскага дома творчасці набіраюць тысячы праглядаў. Напрыклад, толькі з танцаў у гэтыя выходныя на канале з’явілася 10 ролікаў, а агульная колькасць праглядаў відэа набрала больш за 42,5 тысячы.

Дадзенае відэа набрала за суткі каля 9 тысяч праглядаў

Гамяльчанка Наталі пад нікам @user-um1ym7oo9p таксама пастаянна размяшчае відэа танцаў для тых, каму за 60. У яе троху меней падпісчыкаў: больш за 7 тысяч. Але відэа таксама набіраюць тысячы праглядаў. За гэтыя выходныя Наталі размясціла 11 відэа, агульная колькасць праглядаў якіх склала больш за 21 тысячу.

Відэа танцаў набіраюць не толькі прагляды, але і каментарыі. Сярод якіх многія пазітыўныя: “Аляксей і Марыначка – чароўная пара”, “Валянціна сёння з букетам! Валеры малайчына, радуе Валянціну”, “Аляксей танцор добры. Я гляджу і радуюся за яго, а вось Марына — не ягоная пара ў танцах”.

А вось музыка на танцпляцоўцы – сумнеўная з пункту гледжання густу. У асноўныя гэта рускамоўныя песні рускай і савецкай эстрады.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары