Танцпляцоўка ў гомельскім парку існуе не адзін год. Звычайна там па выходных збіраюцца гомельцы “трэцяга ўзросту”.
Гамяльчанка пад нікам @TANYA-rz5cb8hh4 стварыла на ютубе канал “Танцуючы Гомель”. Канал мае каля 46 тысяч падпісчыкаў. А відэа танцаў каля гомельскага дома творчасці набіраюць тысячы праглядаў. Напрыклад, толькі з танцаў у гэтыя выходныя на канале з’явілася 10 ролікаў, а агульная колькасць праглядаў відэа набрала больш за 42,5 тысячы.
Дадзенае відэа набрала за суткі каля 9 тысяч праглядаў
Гамяльчанка Наталі пад нікам @user-um1ym7oo9p таксама пастаянна размяшчае відэа танцаў для тых, каму за 60. У яе троху меней падпісчыкаў: больш за 7 тысяч. Але відэа таксама набіраюць тысячы праглядаў. За гэтыя выходныя Наталі размясціла 11 відэа, агульная колькасць праглядаў якіх склала больш за 21 тысячу.
Відэа танцаў набіраюць не толькі прагляды, але і каментарыі. Сярод якіх многія пазітыўныя: “Аляксей і Марыначка – чароўная пара”, “Валянціна сёння з букетам! Валеры малайчына, радуе Валянціну”, “Аляксей танцор добры. Я гляджу і радуюся за яго, а вось Марына — не ягоная пара ў танцах”.
А вось музыка на танцпляцоўцы – сумнеўная з пункту гледжання густу. У асноўныя гэта рускамоўныя песні рускай і савецкай эстрады.