Гамяльчанка Марыя Зайцава пасмяротна ўзнагароджаная ордэнам БНР

by homieldays

Гамяльчанка, якая загінула ва Украіне ў студзені 2025 года, уганараваная найвышэйшай узнагародай – ордэнам Жалезнага рыцара.

Да гэтага ордэнам узнагародзілі пасмяротна Міраслава Лазоўскага. Заснавальнік “Белага легіёну” загінуў у баях за Бахмут у траўні 2023 года.

Жалезны ордэн створаны ў 1949 годзе і прызначаны для “адзначэння ваенных ці вайсковых заслуг” і быў узнагародай “выдатных ваенных учынкаў”. Дэкрэт аб узнагароджанні падпісала Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла з нагоды гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

24-гадовая гамяльчанка Марыя Зайцава служыла медыкам у складзе  2-га інтэрнацыянальнага легіёна на баку Украіны.

У 2020 годзе фота гамяльчанкі Марыі Зайцавай абляцелі ўсе СМІ. Дзяўчына была цяжка параненая на пратэстах, доўгі час была ў рэанімацыі і лячылася, а пасля далечвацца паехала ў Чэхію.

Архіўнае інтэрв’ю з гамяльчанкай можна пачытаць тут

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png