Гамяльчанка Элеанора Качалоўская перамагла ў конкурсе прыгажосці “Міс Беларусь 2023”, падзякаваўшы Лукашэнку

Як паведамляюць прапагандысцкія СМІ, яе шлях у мадэльны бізнес пачаўся з 9-гадовага ўзросту ў Гомелі. Ужо тады яна займала першыя месцы ў міжнародных і мясцовых конкурсах. Па заканчэнні гомельскай школы Элеанора пераехала жыць у Менск. “У мяне з Гомелем вельмі цёплыя стасункі. Я люблю вяртацца ў гэты цудоўны горад. Гомель усклаў “зярнятка”, а ўжо далей прарасла “кветка”, таму Гомель адыграў вялікую ролю ў маім станаўленні”, — заявіла пераможца ў каментары мясцоваму дзяржТВ. На гэтым дэталі біяграфіі Элеаноры вычэрпваюцца. Вядома, што дзяўчына паступіла ва Універсітэт Культуры, які скончыла з “чырвоным дыпломам”. І вось 9-га верасня яна абышла 24 прэтэндэнткі на конкурсе “Міс Беларусь”. Праўда, перамога тая выклікае мноства пытанняў. Пачынаючы ад таго, што пераможца працуе менеджарам у “Нацыянальнай школе прыгажосці”, якая спрычынілася да арганізацыі конкурса. Акрамя гэтага, як паведамляе незалежнае выданне “Новы Час”, непасрэдная начальніца Элеаноры Бажэна Ярэміч (дырэктарка школы) уваходзіла ў журы.

Фота: “Звязда”

Зрэшты, падчас конкурса, на якім прэтэндэнткам трэба было прадэманстраваць не толькі знешнія дадзеныя, але і сваю эрудыцыю, нараджэнка Гомеля Качалоўская не змагла прыгадаць імя беларускага класіка Янкі Купалы — аўтара п’есы “Паўлінка”. Аднак не забылася падзякаваць Лукашэнку за тое, што дае магчымасць “простым дзяўчынкам трапіць у казку”.

Штодзень

 

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары