Фолк-гурт “Ралля” набірае папулярнасць

by homieldays

Адна з удзельніц музгурта — гамяльчанка. У гурце гучаць два інструменты: скрыпка і віяланчэль. Акрамя інтэрпрэтацыі беларускіх традыцыйных песень, гурт выконвае інструментальную музыку і далучае да гэтага цымбалы (відэа ўзята са стронкі гурта ў Інстаграме).

 

Дарэчы, сярод кампазіцый “Раллі” — песні Гомельскага рэгіёна. Напрыклад, маецца інтэрпрэтацыя лірычнай песні Жыткавіцкага раёна “Да падай мілый галасок цераз цёмненькі лясок”. Альбо, напрыклад, вясельная песня “Вдарыло да сухая вэсно”з вёскі Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Як паведамляецца на старонцы “Раллі” ў Інстаграме, ідэя стварэння гурта ўзнікла ў 2019 годзе:

“Мы паспелі запісаць і прэзентаваць дзве песні як “Miareža duo”:”Узгляні маці” і мелодыя-мантра “Да-дэй-до”. Цяпер мы эксперыментуем са сваім гучаннем, пашыраем свае творчыя межы і шукаем шляхі выказацца — праз працу з беларускімі тэкстамі, мелодыямі і рытмамі. Максімальна захоўваючы аўтэнтычны выгляд традыцыйнай песні, мы прыўносім у яе частку саміх сябе, свой унутраны свет і музыку, што гучыць унутры нас.”
Беларуская спявачка Руся напісала на старонцы гурта ў Інстаграме: “Вы лепшыя”.

Глядзіце на відэа акурат інтэрпрэтацыю лірычнай песні з Жыткавіцкага раёна (відэа ўзята са старонкі гурта ў Інстаграме).

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png