Філіял Веткаўскага музея запрашае на шчадраванне

13 студзеня, на Шчодры, усе ахвотныя могуць паўдзельнічаць у сапраўдным беларускім калядаванні.

фота: філіял Веткаўскага музея

Як адзначаецца на старонцы філіяла Веткаўскага музея, “мы ладзім наш традыцыйны паход гаманкім-звонкім гуртом у горад! У кампаніі Казы і Мядзведзя з традыцыйнымі спевамі і вясёлымі пажаданнямі пойдзем на базар! Апранайцеся адпаведна надвор’ю. Ды бярыце з сабой за кампанію добры настрой і пару сяброў. Пажадана захапіць з сабой стракатую хустку, незвычайны капялюш, размаляваць твар – каб “пераўвасобіцца” ў нейкага персанажа. Бо традыцыя таго патрабуе. Пачатак – у 11 гадзін каля філіяла Веткаўскага музея.”

Прыклад шчадроўкі з в.Стаўбун (Веткаўскі раён):

Каб вяліся куры ды каровы

І заўсёды вы былі здаровы!

Майце торбу грошай

І жывіце ў раскошы!

Каб вашыя сталы ламіліся пірагамі,

А вашыя кішэні – грашамі!

 

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары