Лаяльныя прадпрыемствы будуюць арэнднае жытло для рабочых

Пакуль не вядома, ці будуць яго аддаваць ва ўласнасць, як у выпадку з сілавікамі

by ZB

22 кватэры забраніраваныя і выкупленыя ў цэнтры горада па вуліцы Цялегіна-Кірава для работнікаў “Гомсельмаша”. І 7 кватэр у новым доме па Косарава выкупіла “Гомельэнерга”.

Яшчэ ў пачатку лета Лукашэнка паабяцаў падумаць пра арэнднае жытло для рабочых прамысловых прадпрыемстваў. А ў жніўні загадвае будаваць яго там, дзе трэба. І вось ужо “Гомсельмаш” выкупае кватэры для сваіх работнікаў. Таксама па прыкладзе Гомсельмаша пайшло і прадпрыемства “Гомельэнерга”. Ці можна будзе з цягам часу выкупіць арэнднае жытло, не паведамляецца. Аднак, калі ўзяць за прыклад вайсковых служачых, то яны мусяць адслужыць 25 год перад тым, як атрымаюць арэнднае жытло ва ўласнасць.

Нядаўна “Штодзень” пісаў пра тое, што ў Гомелі не хапае кватэр у новых дамах. У горадзе нават існуе так званая народная чарга на жытло. Такая сітуацыя склалася праз тое, што ў асноўным будуюць кватэры для тых, хто мае патрэбу. У выніку “звычайныя кватэры” раскупляюць за адзін дзень. Напрыклад, падобнае здарылася ў ліпені. Калі прадпрыемствы стануць набываць кватэры для арэнднага жытла, то сітуацыя на рынку нерухомасці яшчэ болей ускладніцца.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png