Дзяцей у рэабілітацыйна-аздараўляльным цэнтры вучылі быць сапёрамі

by ZB

Да дзяцей у цэнтры «Рамантыка люкс» прыехаў неназваны прадстаўнік гомельскага раённага камісарыяту. Дзецям ён распавядаў пра сваё жыццё і службу ў войску, а яшчэ іх вучылі «інжынерна-сапёрнай падрыхтоўцы».

На жаль, арганізатары не паказалі, што капалі і размініравалі дзеці на рэабілітацыі і аздараўленні. Але затое ёсць фота, дзе яны ж пазіруюць са зброяй і ў вайсковай амуніцыі.

Можна толькі пазайздросціць вайскоўцу, які знайшоў «удзячную» аўдыторыю для расповедаў пра тое, як «нарадзіўся, вучыўся і жаніўся».

Таксама школьнікам малодшых класаў ён спрабаваў распавесці пра паступленне ў ваенныя вайсковыя вучэбныя ўстановы і асаблівасці службы ў разнастайных відах арміі.

Пасля ўзмацнення ідэалагічнай працы яна яшчэ часцей набывае вычварныя формы: інфармацыйныя гадзіны для дзіцячых садкоў праводзяць сілавікі і пракуроры, у школы прыязджаюць вайскоўцы, якія спрабуюць зацікавіць у сваёй дзейнасці з дапамогай зброі і амуніцыі.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png