Дзіўны антыкарупцыйны конкурс пад эгідай РФ

У Гомелі заахвочваюць удзельнічаць у конкурсе, створаным Генеральнай пракуратурай Расійскай Федэрацыі, са спасылкай на ААН.

Конкурс прысвечаны сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламе. Стаць творчым барацьбітамі з хабарніцтвам можна… з 10 год.

У паведамленні адзначаецца, што Беларусь удзельнічае ў барацьбе з карупцыяй у рамах канвенцыі ААН. Але ААН да стварэння конкурсу не мае ніякага дачынення. На сайце ініцыятывы пазначана, што арганізатар – Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі. Па-сапраўднаму міжнародным конкурс не з’яўляецца, бо разлічаны выключна на ўдзельнікаў краін СНД.


Расія традыцыйна ўваходзіць у топ найбольш карумпаваных краін планеты. У Індэксе ўспрымання карупцыі, які штогод публікуе Transparency International, Расія з 2012 года набірае каля 28–30 балаў, займаючы прыкладна 130-е месца сярод 180 краін свету. У 2024 годзе яна заняла 141-е месца.

Штодзень

Related posts

Жыхары Зябраўкі скардзяцца на засілле агрэсіўных бадзяжных сабак

Кіраўніцтва БМЗ спрабуе даказаць, што там усё пад кантролем

У Гомелі пройдзе фестываль «Славянскае адзінства» без Украіны, затое з 80-метровым пірагом