У гэты дзень, 20 снежня 1937 года, быў расстраляны органамі НКУС адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы, ураджэнец Гомельшчыны – СЦЯПАН НЕКРАШЭВІЧ. Беларускі навуковец і грамадскі дзеяч, ініцыятар стварэння і першы старшыня Інстытута беларускай культуры, акадэмік, ахвяра сталінскіх рэпрэсій
Сцяпан Некрашэвіч нарадзіўся 8 мая 1883 года ў вёсцы Данілоўка (цяпер Светлагорскі раён Гомельскай вобласці). Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Панявежысе і працягнуў адукацыю ў Віленскім настаўніцкім інстытуце.
Дзякуючы Сцяпану Некрашэвічу ў 1922 годзе пачаў працу Інстытут беларускай культуры ў Мінску – Інбелкульт. Таксама Некрашэвіч складае першы буквар на беларускай мове ў БССР пад назвай “Беларускі лемантар”.
Сцяпан Некрашэвіч быў рэпрэсаваны і расстраляны ў 1937 годзе. Яго рэабілітацыя пачнецца ў 1957 годзе, а ў 1978 годзе яго пасмяротна аднавілі ў званні акадэміка.
У Данілоўцы, на месцы былога фальварка Некрашэвічаў, усталяваны памятны знак.
Фота: Вікіпедыя