Дзе ў Гомелі можна бяспечна з’ехаць з горкі

Як бы ні развіваліся тэхналогіі, зімовыя забаўкі вабяць дзетак, як калісьці іх бацькоў. Ды толькі імклівая ўрбанізацыя і глабальнае пацяпленне ствараюць сур’ёзныя перашкоды. Снег выпадае рэдка і доўга не ляжыць, лёд занадта танюткі. Знайсці ў Гомелі месца, дзе можна з’ехаць з горкі, становіцца ўсё цяжэй.


У апошнія гады з’езд па схілах ў цэнтральным парку быў забаронены (зараз мы не знайшлі шыльды з папярэджаннем, але і снегу гэтай зімою амаль не было). Калісьці самая папулярная коўзанка Цэнтральнага раёна, на Падгорным завулку, цяпер вельмі небяспечная, бо адсюль вылятаеш на вул. Падгорную, дзе зараз шмат транспарту. Нярэдка можна пабачыць, як малечы з’язджаюць па схілах ля сажалак у цэнтральным і фестывальным парках. Але ў такія зімы, як гэтая, лёд не замярзае добра і можна апынуцца ў вадзе.

Зімовыя забаўкі на дварэ – цудоўная рэч для здароўя дзетак. Але патлумачце ім, што трэба выбіраць месцы ўдалечыні ад дарогі з машынамі і водаёмаў. Добры прыклад бяспечнай горкі – схіл ля палаца Фестывальны.

А з якіх горак вы з’язджалі ў дзяцінстве?

Штодзень

Related posts

1000 дзён поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расейскіх акупантаў і 10 год вайны

Фалацэнтрычны прымітывізм, або архітэктура Гомеля за апошнія 30 гадоў

Ватнікі супраць сэксі-апазіцыянераў. Як штучны інтэлект бачыць гомельскія выбарчыя пікеты