Два аб’екты з Гомельшчыны папоўняць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь

У 2024 годзе плануюць дадаць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў больш за дзясятак новых аб’ектаў, піша тэлеграм-канала «Спадчына».

У спісе, сярод іншых аб’ектаў:

– Руіны царквы ў вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна.

– Месца былога замка Сапегаў у вёсцы Антонаў Нараўлянскага раёна.

Руіны царквы ў Свержані. Фота: strada.by.

Свержань на Рагачоўшчыне вядомы яшчэ з 15 стагоддзя. Ён узгадваецца ў «Літоўскай метрыцы» 1473 года. Драўляная царква Нараджэння Багародзіцы была пабудаваная тут у 1835 годзе і прастаяла да 1864, пасля чаго была знесеная, а на яе месцы паўстаў каменны храм. Цяпер і ад яго засталіся толькі руіны, якія надалей нагадваюць багатае мінулае гэтай мясцовасці.

Мур, які нібыта застаўся ад замка ў Антонаве. Фота: Прыпяцкая праўда

Антонаў – вёска ў Нараўлянскім раёне. Вядома, што ў 1595 годзе кароль Жыгімонт Ваза падараваў гэтыя землі канцлеру Льву Сапегу, а той ў 1598 годзе саступіў маёнтак разам з фальваркамі Смалегавічы і Завайць стрыечнаму брату Лукашу Сапегу. Пазней маёнтак перадаваўся «з рук у рукі».

На пачатак XVII ст. Антонаў — сяло з панскай сядзібай альбо замкам. Праўда, пра замак Сапегаў у Антонаве звестак мы асабліва не знайшлі. (Калі нешта ведаеце, пішыце нам у каментарах!) Аднак мясцовыя выданні публікуюць таксама фрагменты мура, які быццам бы захаваўся ад замка (глядзіце на фота ніжэй).

Штодзень

Фота: strada.by, “Прыпяцкая праўда” і Вікіпедыя

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары