Добрушскі раён – на другім месцы па колькасці злачынстваў на 100 тысяч чалавек

Усяго ў мінулым годзе ў Беларусі здзейснілі 85 374 злачынстваў. У параўнанні з 2022-м узровень знізіўся – пазалетась было зарэгістравана 88 555 злачынстваў.

Абсалютным лідарам па колькасці злачынстваў стаў Мінск (20 471 выпадкаў). А вось па колькасці злачынстваў на 100 тысячаў жыхароў – зусім іншы антырэйтынг. На першым месцы і трэцім – Асіповіцкі і Клічаўскі (Магілёўская вобласць), на другім месцы – Добрушскі (Гомельская вобласць).

Так, мясцовая раёнка адзначае, што ў гэтым рэгіёне сталі часцей караць мясцовых жыхароў па абвінавачванні ў дзеяннях з зброяй і боепрыпасамі.

«У мінулым годзе ў судзе намі падтрымана дзяржаўнае абвінавачанне ў дачыненні да 5 жыхароў раёна, якія ўчынілі такія злачынствы, – пахвалілася старэйшы памочнік пракурора Ганна Кучынская. – У гэтым – у дачыненні да сямі абвінавачаных. Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць шырокі спектр пакаранняў да пазбаўлення волі».

Так, пенсіянера пакаралі двума гадамі «хіміі» за знойдзены тайнік са зброяй, якая праляжала ў тым месцы 20 год. Як знайшлі тую хованку сілавікі не тлумачаць, але хваляцца, што прыйшлі да 70-гадовага мужчыны з вобшукам, бо атрымалі інфармацыю.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары