Добраахвотніка з Гомеля «Волата» просяць пасмяротна ўганараваць званнем Героя Украіны

Дабрачынны фонд «Вільна Білорусь» заклікаў узнагародзіць Паўла Суслава («Волата») званнем “Героя Украіны” з уручэннем ордэна “Залатая Зорка”.

Зварот адправілі на імя прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыла Буданова. Кіраўнік «Вільнай Беларусі» Аляксей Францкевіч назваў Волата сапраўдным героем, «які аддаў ва Украіне сваё жыццё за нашу з вамі свабоду».

Павел Суслаў «Волат» паходзіў з Гомеля, ваяваў ва Украіне з 2016 года. У палку Каліноўскага стаў кіраўніком роты. Ён загінуў 16 траўня 2022 года, амаль два гады таму.

Ягоная маці Наталля Суслава выкладала ва ўніверсітэце, але пасля смерці сына далучылася да добраахвотнікаў. На яе ў выніку завялі некалькі крымінальных справаў.

У Паўла «Волата» засталіся жонка і дачка. «Ад нараджэння Паша быў воін, гэта была справа ягонага жыцця да самай гібелі. Гэта не азначае, што ён не кахаў нас з дачкой, ці мала часу нам аддаваў, але праца была для яго вельмі важнай», – распавяла «Салідарнасці» Вольга.

 

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары