Дапамогу музыку Уладзіславу “Нажу” Наважылаву сабралі менш чым за 10 гадзінаў

Увечары 1 лютага Уладзіслаў Наважылаў, вакаліст легендарнага гомельскага мэтал-гурта Gods Tower, звярнуўся па дапамогу да беларусаў, яго сям’я апынулася ў складаным фінансавым становішчы. Ужо ноччу сабраныя сродкі перакрочылі неабходную суму.

Фота: старонка ў Фэсбуку Уладзіслава Наважылава

Уладзіслаў быў эвакуяваны з Беларусі праз палітычны пераслед, і цяпер жыве ў Літве. Да яго далучылася сям’я: жонка з двума дзецьмі. Як патлумачыў музыка, яны разам “апынуліся ў не самых добрых фінансавых умовах”.

“Атрымалася так, што на дадзены момант я вымушаны адзін трымаць на сабе арэнднае жыллё і двух юнакоў, якія вучацца, у тым ліку і платна. Звычайна мне хапае майго заробку, але напрыканцы мінулага года стала трохі падводзіць здароўе, ажывіліся балячкі, якія мне падарылі, напрыклад на Жодзіна, і я быў вымушаны моцна патраціцца на лекі і медыцыну наогул. Таму ў новы год мы ўвайшлі з максімальна няпоўным бакам”, – дадаў Уладзіслаў.

Ён звярнуўся па дапамогу ў неабходных грошах для падачы двух сыноў на часовы від на жыхарства і рамонт абутку і вопраткі, усяго 850 еўра.

Але ўжо ноччу сума склала 1297 еўра.

Збор на гэты момант не закрыты, падтрымаць гомельскага музыку (для тых, хто знаходзіцца па-за межамі Беларусі) можна тут:

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары