Дадзеныя гомельскіх чыноўнікаў і Белстата па беспрацоўі адрозніваюцца ў дзясяткі разоў 

Днямі Белстат падлічыў узровень беспрацоўя ў Беларусі. Па выніках выбарачнага даследавання хатніх гаспадарак, у II квартале 2023 г. узровень беспрацоўя ў працаздольным узросце па краіне склаў 3,4%. Пры гэтым сярод беспрацоўных больш мужчын (4,2%), чым жанчын (2,6%). Беспрацоўнымі з’яўляюцца 4,3% жыхароў вёскі і 3,2% гараджан.

Ілюстрацыйнае фота

Нам стала цікава, які ж узровень беспрацоўя на Гомельшчыне. Бо, па словах мясцовых жыхароў, працу ў гэтым, здавалася б, вялікім горадзе і рэгіёне, знайсці сабе могуць далёка не ўсе жадаючыя.

Мы пашукалі дадзеныя ў адкрытых крыніцах і здзівіліся.

Так, напрыклад, паводле апошніх звестак Камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны Гомельскага аблвыканкама, якія датуюцца 1 ліпеня мінулага года (новых звестак пакуль няма – рэд.), узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў вобласці склаў 0,1% ад колькасці працоўнай сілы.

Пры гэтым, па дадзеных выбарачнага даследавання таго ж Белстата, узровень беспрацоўя ў працаздольным узросце ўсё ў той жа Гомельскай вобласці па выніках 2022 года склаў 3%.

Атрымліваецца, што звесткі мясцовых чыноўнікаў і Белстата адносна ўзроўню беспрацоўя ў Гомельскай вобласці адрозніваюцца ў дзясяткі разоў? Ну ці за паўгода ўзровень беспрацоўя ў рэгіёне павялічыўся ў неймаверных межах.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары