Паводле крыніц «Штодня», афіцэраў запасу Светлагорскага раёна выклікаюць у ваенкамат. Таксама мясцовыя жыхары сведчаць, што ўчора ў небе «вельмі гуло ў небе», ляталі нейкія самалёты.
Жыхары адной з вёсак, якая знаходзіцца ў 10 км ад Светлагорска, распавядаюць:
«Даўно не было самалётаў, а цяпер, што робіцца!.. Напэўна, штук 10. Божа мой, прама над галовамі лятае. Не ведаю, што будзе…»
«Вельмі страшна. Мы думалі, што гэта такі моцны вецер, адчынілі акно – Божа мой! Улятаюць – прылятаюць, ды яшчэ гудзяць! Не ведаем, куды яны, даўно іх не было столькі…»
Рэдакцыя «Штодня» звяртаецца да жыхароў Гомельшчыны наконт дадатковай інфармацыі па гэтай тэме. Калі штосьці ведаеце, напішыце нам з захаваннем мер перасцярог у чат-бот рэдакцыі ў тг: @Sztodzien_bot альбо на скрыню: sztodzien@gmail.com