Дрэнная навіна для беларусаў, што жывуць у Польшчы: галоўная чыгуначная кампанія PKP Intercity абвясціла аб запланаваным павышэнні цэн на білеты.
Фота: businessinsider.com.pl
Кошт білетаў на цягнікі Інтэрсіці, не гледзячы на інфляцыю, не павышаўся даволі даўно. На накалі месяцаў білеты даражэлі ў 2023 годзе, калі істота падаражэла электраэнергія, але праз некаторы час цэны вярнулі на папярэдні ўзровень.
Павышэнне тарыфаў абгрунтавана не толькі з эканамічнага пункту гледжання, але з пазіцый антыманапольнага заканадаўства. У адрозненні ад Беларусі, дзе дзяржаўная чыгунка адзіны гулец на рынку, у Польшчы ў галіне чыгуначных перавозак ёсць канкурэнцыя – маюцца рэгіянальныя перавозчыкі. На некаторых маршрутах у апошні час склалася сітуацыя, калі квіткі ад Інтэсіці (буйнога перавозчыка, які мог сабе дазволіць не павышаць цэны) былі даражэйшыя за білеты рэгіянальных чыгуначных кампаній.
Варта адзначыць, што магчымасць зэканоміць пры вандроўках цягнікамі PKP Intercity ўсё ж застаецца. Кампанія мае дынамічнае цэнаўтварэнне. Гэта значыць, што адзін і той жа квіток можна набыць, напрыклад, і за 20 злотых (калі запланаваць паездку папярэдне), і за 50 (калі набываць квіток незадоўга да паездкі). Да таго ж, як гэта і мусіць быць пры наяўнасці ў галіне канкурэнцыі, перыядычна ладзяцца акцыі са зніжкамі. Напрыклад, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, 1 чэрвеня, білет на ўсе цягнікі для асоб ва ўзросце 4-16 год будзе каштаваць 1 злоты (каля 85 бел. капеек).