Цяпер не толькі за мак. У казне так не хапае грошай, што на Гомельшчыне ўладальнікаў і кіраўнікоў падкантрольных участкаў пачалі штрафаваць за баршчэўнік

by ZB

Як паведамляюць у Гомельскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, пастановай Савета Міністраў Беларусі баршчэўнік Сасноўскага ўнесены ў пералік відаў раслін, колькасць і распаўсюджванне якіх падлягаюць рэгуляванню. Гаворка ідзе аб пастанове 7.12.2016 №1002 «Аб рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці асобных відаў раслін».

Ілюстрацыйнае фота

Сок баршчэўніка з’яўляецца таксічным. Трапляючы на скуру чалавека, ён выклікае наймацнейшы апёк. Расліна шкодзіць – памяншае ўраджайнасць ягад і грыбоў, наносіць шкоду, прыводзіць да вымірання рэдкіх відаў раслін…

Але цікава тое, што ў пералік раслін, якія падлягаюць рэгуляванню, баршчэўнік трапіў яшчэ ў 2016 годзе, пры гэтым караць за яго незнішчэнне штрафамі пачалі толькі цяпер. Мабыць, настолькі не хапае грошай у казне, што ўспомнілі і пра баршчэўнік.

Штраф за яго вырастанне на зямельным участку прадугледжаны ў памеры 20 базавых велічынь. А гэта 640 рублёў.

Прэцэдэнты ўжо былі. Па дадзеных той жа Гомельскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, «за непрыняцце дзейсных мер па знішчэнні баршчэўніка Сасноўскага да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты тры службовыя асобы і два кіраўнікі прадпрыемстваў. Агульная сума накладзеных штрафаў склала звыш 1000 рублёў».

Штодзень 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png