Гомельцы любяць карміць галубоў. Хтосьці робіць гэта з вокнаў сваёй кватэры, іншыя ідуць у парк. Прааналізавалі, ці ёсць у гэтым карысць для навакольнага асяроддзя і ці з’яўляецца гэтая звычка бясшкоднай.
Арнітолагі не раяць карміць галубоў. Калі ежы заўсёды хапае, птушкі выводзяць больш патомства. Гэта прыводзіць да дысбалансу ў экасістэме, дзе прадугледжана абмежаваная колькасць кожнага гатунку. А тое, што вялікая колькасць галубоў можа прывесці да рэгулярнага псавання знешняга выгляду помніка ці будынка, і казаць не трэба.
Варта памятаць, што галубы могуць быць пераносчыкамі клапоў і блох, а таксама розных смяротных для чалавека захворванняў. Значыцца, лепей не прыманьваць птушак лёгка дасяжнай ежай да жылля. І канешне ж, ні ў якім разе нельга дазваляць дзіцяці карміць птушку з рук.
Цяжкія інфекцыйныя захворванні можна атрымаць пры кантакце з памётам ці слінай галубоў. Таму прыборка веранд, лесвіц і іншых месцаў, дзе нашкодзілі гэтыя птушкі, праводзіцца выключна ў гумавых пальчатках аднаразовымі сурвэткамі ці трапіцамі.
Такім чынам, з усіх пунктаў гледжання лепей устрымацца ад кармлення птушак. Дарэчы, у шэрагу краін кармленне галубоў забаронена на заканадаўчым узроўні. За парушэнне забароны можна атрымаць штраф.
Штодзень