Ці можна захоўваць дома “Пагоню”?

by ZB

Гомельскі актывіст дабіваецца адказу ад Міністэрства інфармацыі адносна таго, ці з’яўляецца былы дзяржаўны герб “Пагоня” экстрэмісцкім сімвалам. Адпаведны запыт са спасылкамі на дзейнае беларускае заканадаўства накіраваў валанцёр Ілля Міронаў. Гамяльчук патрабуе ад чыноўнікаў патлумачыць, ці можна захоўваць нацыянальную сімволіку дома і выкарыстоўваць у грамадскіх месцах.

Фота: “Інфа-Кур’ер”

У СМІ часам публікуюцца навіны, калі людзей прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці за выкарыстанне дзяржаўнага ў 1991-1995 гг. герба “Пагоня”, — піша Ілля. Паколькі вядзенне спісу “экстрэмісцкіх матэрыялаў” ажыццяўляецца Міністэрствам інфармацыі, то аўтар звароту намагаецца атрамаць адказ менавіта ад гэтай інстанцыі.

Фота: Ілля Міронаў

На дадзены момант бел-чырвона-белы сцяг, за які сілавікі пераследуюць грамадзянаў, не з’яўляецца афіцыйна забароненай сімволікай. А гербу “Пагоня” ўвогуле ў 2007 годзе рашэннем Савета міністраў Беларусі нададзены статус “нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці”. Аднак, нягледзячы на гэта, уладаахоўнікі і прапагандысцкія СМІ усяляк намагаюцца дыскрэдытаваць нацыянальныя сімвалы і імкнуцца караць тых, хто наважваецца на публічную дэманстрацыю гістарычных сцяга і герба.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png