Чыноўнікі Нараўляншчыны паказалі, як яны ўяўляюць сабе абноўлены турыстычны патэнцыял раёна

by ZB

Пра тое, што турыстычныя мажлівасці Нараўлянскага раёна трэба і можна развіваць, вельмі актыўна гаворыцца на самых высокіх узроўнях з вясны гэтага года.

Чыноўнікі ўжо давалі справаздачу і аб новых перспектыўных маршрутах, у тым ліку па адселеных пасля чарнобыльскай катастрофе вёсках, і аб новых музеях, якія плануюць пабудаваць.

І вось днямі ў раёне правялі цэлы семінар па турызме, падчас якіх правялі міні-прэзентацыі мясцовых славутасцяў. Але яны, мякка кажучы, не натхняюць.

На фота, якія ў якасці справаздачных падалі ўсе тыя ж чыноўнікі, мы бачым дарослых у вайсковай савецкай форме, якія прэзентуюць усё тую ж партызанскую стаянку ў Кіраўскім сельсавеце, што і шмат гадоў таму. Дзяцей ў савецкай ваеннай форме, якія ўсе таксама гуляюць у школу ваенных гадоў. Традыцыйныя чаркі, скваркі і магчымасць “пасекчы дровы на вясковай хаты”, малацікавыя заімшэлыя старыя музеі і набітыя нібыта саломай лялькі ў народных строях.

Пытанне “А ў чым, уласна кажучы, заключаецца новы турыстычны патэнцыял Нараўляншчыны” так і засталося, на жаль, адкрытым. Але хтосьці ж абавязкова адсправаздачыўся пра “дасканала праведзеную ў гэтым накірунку працу”.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png