Чым займаюцца валанцёры ў Ізраілі

by homieldays

Былы палітзняволены і гамяльчук Алег Барадзін, які цяпер жыве ў 20 км ад сектара Газа, напісаў свае назіранні пра тое, хто такі валанцёр у Ізраілі.

Валанцёр – гэта калі твая праца заканчваецца ў 17.00 і пасля яе ты едзеш у валанцёрскі штаб, а дадому прыязджаеш глыбока ўначы на валанцёрскім аўтобусе, “забіты ў хлам”… А раніцай у 5 гадзін трэба ўставаць і ехаць на працу ў іншы горад.

Валанцёр – гэта калі прыходзіш стомлены дадому, садзішся есці і не разумееш, вячэраеш ты ці снедаеш, таму што праз 4 гадзіны ўставаць і трэба ехаць зноў.

Фота: старонка Алега Барадзіна ў Фэйсбуку

 

Валанцёр – гэта калі твае два выхадныя (пятніца і субота) ужо распісаныя валанцёрскай групай пры муніцыпалітэце горада і ты не ведаеш, куды цябе кінуць заўтра: камплектаваць рэчы, разбіраць завалы ці адвозіць дапамогу салдатам да Сектара Газа.

Фота: старонка Алега Барадзіна ў Фэйсбуку
Фота: старонка Алега Барадзіна ў Фэйсбуку
Фота: старонка Алега Барадзіна ў Фэйсбуку

Валанцёр – гэта калі робіш сваю працу і стараешся не глядзець на ўвесь гэты жах. Як у першы дзень па горадзе насіліся экіпажы хуткай дапамогі, як дарогі былі заваленыя бетоннымі агароджамі на выпадак пранікнення баевікоў, чэргі з людзей на пункце здачы крыві, нягледзячы на тое, што поўдню не давалі загаду здаваць кроў. Яшчэ не ведаеш як мае быць іўрыта, а маеш зносіны з усімі вербальна, жэстамі і гэтага дастаткова, бо мэта і задачы ясныя…

Тут вайна, а не месца для экскурсіі або сэлфі.”

Алег Барадзін – былы жыхар Гомеля. Быў вымушаны эміграваць з палітычных прычын. У 2022 годзе яго затрымалі за тое, што зняў на відэа размову двух п’яных расейскіх вайскоўцаў. Алег 15 сутак правёў у ІЧУ. Пасля выхаду з ізалятара ён з’ехаў з краіны. У эміграцыі ён даведаўся, што на радзіме на яго завялі крымінальную справу.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png