Челенджы карагодаў і поціскаў рук і дзеці са сцягамі: падборка сумных і трэшовых ідэяў да дзяржаўнага «дня адзінства»

Дзеці з трагічнымі тварамі і дзяржаўнымі сцяжкамі, размаляваныя прапагандысты з раёнкі і дзіўныя чэленджы – «Штодзень» паглядзеў, як рыхтуюцца ў Гомельскай вобласці да «дня народнага адзінства». Не спрабуйце паўтарыць гэта ў хатніх умовах.

Самымі лёгкімі ахвярамі падобных дзяржаўных святкаванняў заўсёды бывалі дзеці і моладзь. У чаплінскай базавай школе (Лоеўскі раён) малодшакласнікаў пашыхтавалі з дзіўнымі слоганамі на чырвона-зялёных сэрцах і дзяржаўнымі сцягамі.

У Добрушы запусцілі т.зв. «чэлендж поціскаў рук». Чамусьці пад чаго яго перадаюць адзін аднаму на фоне розных савецкіх помнікаў упакаваны ў скрыню дзяржаўны сцяг. Спачатку сакратарка БРСМ з мясцовага МНС перадала маладому чалавеку з Добрушскай папяровай фабрыкі, а ён ужо ў школу №3.


У Карме розныя людзі (і, канечне, дзеці) сфатаграфаваныя з дзяржаўнымі сцяжкамі з хэштэгам «мыадзіныя», «мынепераможныя» і «дзень_народнага_адзінства».

Калі дзяцей знайсці для падобных мерапрыемстваў не атрымліваецца, то прапагандысты з раёнкі самі ўдзельнічаюць у здымках відэа. Так адбылося ў Лоеве. Для гэтага трэба намаляваць на твары чырвона-зялёныя сцяжкі і весела махаць імі ж.

 

Самы трэшовы чэлендж пакуль што прыдумалі ідэолагі ЗліНа. Яны прымусілі людзей вадзіць карагоды вакол… нічога. Але медыкі з ельскай лякарні знайшлі выйсце: паставілі ў цэнтр чалавека са сцягам замест цэнтральнага аб’екта, а самі ў працоўным адзенні сабраліся пасярэдзіне вялізнай пляцоўцы і вадзілі карагод.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары