Чарговай магчымасцю для беларусаў выехаць за мяжу менш

by ZB

Ад учора, 19 сакавіка, Латвія, як і чакалася, забараніла пераходзіць КПП на мяжы Беларуссю пешкі і на роварах. Магчымасць праехаць на аўтамабілі ці аўтобусе пакуль застаецца.

Фота: delfi.lv

 

На дадзены момант уезд у Латвію застаецца самым хуткім і прадказальным спосабам для беларусаў апынуцца ў Еўразвязе. Гэты КПП куды менш папулярны, чым на мяжы з Польшчай ці Літвой, таму вялізарныя чэргі тут ніколі не ўтвараюцца. Калі выехаць трэба неадкладна, варта скарыстацца менавіта гэтым шляхам.

Адначасова гэта і самы дарагі маршрут. Квіток на прамы аўтобус Гомель-Рыга ў латвійскага перавозчыка latlines.lv каштуе 70 еўра, але да гэтага трэба дадаць кошт дарогі з Рыгі да патрэбнага горада ў Еўропе. Для параўнання, прамыя рэйсы Гомель-Варшава каштуюць 40-50 еўра, Гомель-Вільня – 55-60 еўра.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png