Былы палітзняволены з Гомеля па пераездзе ў Літву стаў акцёрам

Паводле Іллі, ён у дадзены момант знаходзіцца на Балтыйскім узбярэжжы, дзе вырашыў паспрабаваць сябе ў акцёрскай ролі ў тэатры жывой скульптуры Аляксея Стукіна.

Я толькі пяты тыдзень працую ў гэтым тэатры, але мне падабаецца. Асабліва пасля паездкі ў Клайпеду, дзе на мінулых выходных адзначалася свята “Дзень мора”. Я апранаў два касцюмы: “Дух левітацыі” і “Камандор”. Я сам не чакаў, што буду адчуваць такія эмоцыі ад свіх пераўвасабленняў у вобразы. А больш за ўсё мне падабаецца, тое, што сотні людзей, якія ўзаемадзейнічаюць са скульптурай, зараджаюцца пазітывам”, — распавядае пра свой акцёрскі вопыт Ілля.

Тэатр жывой скульптуры “Студыя Залатога рэжысёра” быў створаны ў Менску ў 2018 годзе Аляксеем Стукіным. Да падзей 2020 года жыхары сталіцы маглі бачыць жывыя скульптуры Пірата, Ліхтаршчыка, Рыцара на вуліцах сваайго гораду. Пазней, як і многія беларусы, Аляксей Стукін разам з сям’ёй быў вымушаны бегчы са сваёй краіны за мяжу. Апошнім часам яго тэатар выступае ў Вільні.

Ілля Міронаў распавядае пра тое, што ўключыўся ў працу тэатра амаль адразу пасля таго, як выехаў з Беларусі, дзе яму пагражаў пераслед: “У сярэдзіне чэрвеня 2023 года на вуліцы Пілес, каля помніка князю Гедыміну, мы сустрэліся з Аляксеем Стукіным, у выніку чаго я і далучыўся да гэтай працы”.

Тэатр “Студыя Залатога рэжысёра” гатовы прыняць удзел у карпаратывах, сямейных святах і іншых урачыстасцях. Наконт умоваў аплаты можна звярнуцца непасрэдна да Іллі Міронава.

Даведка

Жывая статуя — від вулічнай пантамімы, калі поўнасцю загрыміраваны акцёр імітуе статую. Жывыя статуі з’явіліся ўпершыню ў Барселоне на бульвары Ла-Рамбла.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары