Былы палітвязень з Гомеля Дзмітрый Грышчанка пакінуў Беларусь

У сацыяльных сетках былога супрацоўніка “Беларуснафты”, якога асудзілі на 3 гады за “палітыку”, з’явіліся фотаздымкі з віленскіх могілак Росы, дзе пахаваныя многія беларускія дзеячы. Такім чынам, палітвязень у дадзены момант знаходзіцца ў адноснай бяспецы за мяжой.

Дзмітрый Грышчанка

Дзмітрый Грышчанка — супрацоўнік “Беларуснафты” з Гомеля. Быў затрыманы 14 траўня 2021 года і змешчаны ў ізалятар, пазней яго перавялі ў гомельскі СІЗА.

Дзмітрый запісаў відэазварот супраць гвалту і за перамовы, у якім асуджаў рэпрэсіі, заклікаў не замоўчваць сітуацыю і адкрыта заяўляць пра сваю пазіцыю.

Дзмітрыю выставілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). У працэсе суда ніякіх доказаў таго, што Дзмітрый пагражаў супрацоўнікам МУС не знайшлі. Рэпрэсіі закранулі 6 супрацоўнікаў рэчыцкага ўпраўлення сейсмаразведвальных работ, адзін з іх дагэтуль застаецца за кратамі. 3 студзеня 2022 суддзя Віктар Казачок асудзіў інжынера на 3 гады калоніі агульнага рэжыму па абвінавачанні ў дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак.

Штодзень

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса