Былы “мэр-карупцыянер” стаў топ-менеджарам

Стала вядома, дзе працаўладкаваўся былы “мэр” Гомеля, якога судзілі за карупцыю. Былы кіраўнік Гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец, якога адправілі за краты на 5 гадоў праз махінацыі з кватэрамі, працуе топ-менеджарам у холдынгу “БелГАЗаўтасервіс”.

Піліпец падчас працы старшынём гарвыканкаму

У 2024 годзе ён працягнуў кантракт у афіцыйнага дылера расейскага вытворцы аўтамабілаў ГАЗ “БелГАЗаўтасервіс”. Паводле дадзеных “Кіберпартызанаў”, Піліпец, адразу па выхадзе з калоніі, знайшоў працу ў гэтай кампаніі ў пачатку 2016 года. У дадзены момант, згодна нашых звестак, былы чыноўнік займае адно з ключавых месцаў у холдынгу, з’яўляючыся намеснікам гендырэктара па кіраванні ўласнасцю.

Холдынг “БелГАЗаўтасэрвіс” – афіцыйны дыстрыб’ютар ААТ “ГАЗ” на тэрыторыі Беларусі. Ужо больш за 20 гадоў прадпрыемства мае вялікую долю продажаў камерцыйнага транспарту на беларускім рынку. У 2016 годзе, напрыклад, рынкавая доля продажаў холдынгу склала 57, 6%. Холдынг “БелГАЗаўтасэрвіс” аб’ядноўвае 7 прадпрыемстваў, размешчаных у г. Менску, а таксама 14 сэрвісна-продажных прадпрыемстваў у іншых гарадах Беларусі.

Суд над Піліпцом. Фота: Радыё Свабода

Віктар Піліпец – адзін з самых адыёзных гомельскіх гарадскіх кіраўнікоў. Ён быў прызначаны Аляксандрам Лукашэнкам на пасаду “мэра” горада ў 2009 годзе. Гараджанам ён запомніўся гісторыяй з махінацыямі з кватэрамі, прадугледжанымі для засялення жыхароў з вуліцы Барыкіна, чые прыватныя дамы пайшлі пад знос падчас будаўніцтва дарог. Але 27 кватэр, якія мусілі быць перададзеныя грамадзянам, у выніку дасталіся начальству і сілавікам з КДБ і МУС. Дзве кватэры, як вынікае з судовай справы, Піліпец аформіў на падстаўных асобаў, каб пакінуць сабе. У 2012 годзе яго затрымалі. Суд над былым “мэрам” праходзіў у Магілёве, каб не было ціску на суддзяў. Былога старшыню пакаралі паводле артыкула 424 Крымінальнага кодэксу (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Аднак на волю Піліпец выйшаў раней па амністыі.

Дом у цэнтры Гомеля, у якім жыў Піліпец. Фота: Радыё Свабода

Сярод гомельцаў нават хадзілі чуткі, што Віктар Піліпец у парыве сораму наклаў на сябе рукі. Аднак версія аб суіцыдзе карупцыянера, які пакаяўся, як мы бачым, не пацвердзілася. Ён знайшоў сабе высокааплатную працу, на якую не ўладкаваўся б без дазволу рэспубліканскага кіраўніцтва.

Штодзень

 

Related posts

Беларусы – першыя па смяротнасці праз алкаголь

“Яна была кілерам”. Дзе цяпер адыёзная суддзя Домненка, якая да 2020 года была ў лідарах па палітычных прысудах

Невідушчы гомелец да Дня роднай мовы стварыў тэкставую гульню па-беларуску!