Былы маслазавод, пажарная частка і будынак каля гомельскага парка: у вобласці будуць спрабаваць прадаць шэсць будынкаў

Будынак на вуліцы Шаўчэнкі, 21 (Гомель)
Чыноўнікі не далі рады апісаць яго мэтавае прызначэнне. Па тым жа адрасе (займае нейкую частку збоку), знаходзіцца крама «Купецкая» (фірмовая ад гомельскага завода крупаў), не зусім зразумела, ці яна ўваходзіць у камплект. Адносна недалёка знаходзіцца гомельскі аўтавакзал. На панараме «Яндэкса» бачна, што ўжо ў 2023 годзе будынак стаяў закрыты і пачынаў разбурацца.

Пакуль што ён належыць камунальнаму прадпрыемству «Чыгуначнаму».

Пачатковы кошт больш за 375 тысячаў рублёў.

Будынак на вуліцы Пралетарскай, 19 (Гомель)

Ён фармальна з’яўляецца часткай «Гомельскага палацава-паркавага ансамбля», хоць і не ў парку (а праз вуліцу ад яго). Справа ў тым, што ў іх адзін гаспадар. Будынак з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Прадаўцы прапісалі, як можна выкарыстоўваць будынак пасля пакупкі, але варыянты – даволі шырокія. Сярод іх – ахова здароўя, навука, грамадскія арганізацыі, спорт, гандаль, гатэлі і матэлі.

Пачатковы кошт амаль 269 тысячаў рублёў.

Компекс будынкаў на Дворнікава, 1 (Гомель)

Прадаўцы гатовыя прадаць будынкі пад гандаль, адміністрацыйныя і фінансавыя патрэбы, спорт, грамадскае страваванне, адукацыю і выхаванне, бытавое абслугоўванне насельніцтва. Гаспадар будынку на сёння камунальнае прадпрыемства «Сельмашаўскае».

Пачатковы кошт больш за 710 тысячаў рублёў.

8-мы завулак Ільіча, 28 (Гомель)

Будынак прадаюць пад лазню. І толькі праз 5 год можна перапрафіліраваць яе пад нешта іншае. Напрыклад, рэстарацыю, гатэль ці ўстанову адукацыі.

Гаспадар на сёння – Гарадскі цэнтр аздараўлення. Пачатковы кошт – больш за 234 тысячы рублёў.

Былы маслазавод у аграгарадку Сяменча Жыткавіцкага раёну

Калі ў Сяменчы і быў некалі маслазавод, то гісторыя ўжо згубіла ўсе сляды гэтага. Вядома, што цяпер будынкі належаць райвыканкаму. Пакупнік павінны не менш за год выкарыстоўваць іх пад вытворчасць ежы, напояў ці тытуню. Пачатковая цана – больш за 309 тысячаў рублёў.

Былая пажарная частка ў Петрыкаве
Будынак пажарнай часткі прапануюць выкарыстоўваць пад гандаль ці кавярню не менш за тры гады. Ён самы танны сярод прапанаваных будынкаў, ягоны кошт стартуе ад амаль 98 тысячаў рублёў.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары