Былы галоўны лекар абласной інфекцыйнай бальніцы можа выйсці на волю датэрмінова

Паводле інфармацыі Штодня, у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбудзецца пасяджэнне аб умоўна-датэрміновым вызваленні ад асноўнага пакарання ў выглядзе абмежавання волі. Падсудны – былы галоўны лекар Гомельскай абласной інфекцыйнай бальніцы Віктар Кармазін. Яго затрымалі ў лістападзе 2018 года. Як паведамлялі тады СМІ, кіраўніка інфекцыйнай бальніцы абвінавачвалі ў хабары, звязаным з закупкамі медыцынскага абсталявання.

Гомельская абласная інфекцыйная клінічная бальніца, фота: https://uzgoikb.by/

 

Абавязкі галоўнага лекара пасля арышту Віктара Кармазіна стаў выконваць ягоны намеснік Сяргей Бірыч. На дадзены момант галоўным лекарам Гомельскай абласной інфекцыйнай бальніцы з’яўляецца акурат той самы Сяргей Бірыч. У 2022 годзе галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Гомельскага аблвыканкама ўзнагародзіла Сяргея Бірыча дыпломам за ўнёсак у развіцці аховы здароўя на Гомельшчыне ў 2021 годзе.

Штодзень 

 

Related posts

Акцыя з сімволікай агрэсіі прайшла на Гомельшчыне — частка дзяржаўных СМІ “сарамліва” прыхавалі сімвал “Z”

Банкрутуюць усе – у Гомелі можа забракнуць і хлеба, і відовішчаў

У Калінкавічах нарадзіць нельга, але можна зрабіць мініаборт — па цане кілаграма ялавічыны