Белы бусел карыстаецца асаблівай павагай у беларусаў, яму будуюць аснову для гнязда — буслянку. Яго лічылі ахоўнікам жытла ад Перуна, узорам суладнага сямейнага жыцця, вешчуном вясны. Паводле колераў апярэння (белы з дадаткам чырвонага і чорнага) бусел – жывы носьбіт нацыянальнай сімволікі колераў, характэрнай для беларускага нацыянальнага строю.
Што цікава. Буслы ў палёце выкарыстоўваюць ўзыходныя патокі цёплага паветра, так званыя “тэрмікі”, якія ўзнікаюць там, дзе сонца нагрэла зямлю. Птушкі знаходзяць такія месцы і, распластаўшы крылы, узнімаюцца спіральна ўверх разам з патокамі паветра. Буслы такім чынам у палёце лунаюць, бо інакш, увесь час махаючы крыламі, яны хутка б знясіліліся. А яшчэ ў кожнай буслінай чарадзе ёсць свае лідары, якія “усё вырашаюць” і з’яўляюцца найлепшымі авіятарамі.
Ужо на першых хвілінах палёту можна прадказаць, як далёка заляціць малады бусел. Той, хто часцей выкарыстоўвае актыўны палёт падчас міграцыі (часта махае крыламі), будзе зімаваць бліжэй – часта не вылеціць нават з Еўропы. Толькі найлепшыя авіятары далятаюць да Афрыкі.
А вы ведалі, што каля 60-75% маладых буслоў гіне ў першы год жыцця падчас міграцыі? Большасць загіне ў выніку паражэння электрычным токам. Астатнія скончаць сваё жыццё ў выніку знясілення, драпежніцтва, сутыкненняў з транспартам або будуць забітыя падчас палёту праз Сірыю або Ліван, піша тэлеграм-канал “Дзікая прырода побач”. І гэта нас засмучае…
Навошта буслы ўвогуле адлятаюць? Гэта проста: з надыходам халадоў знікае іх ежа. Лічыцца, што буслы арыентуюцца па атмасфернага ціску, асвятленню і тэмпературы асяроддзя,, а яшчэ, кажуць, у іх моцны інстынкт. Заўважана, што яны пазбягаюць палётаў над вялікімі вадаёмамі, напрыклад над морам.