Будучыня наступіла. Але не ў Беларусі

У ЗША штучны інтэлект і робаты замяняюць працу жывых таксістаў. Вядомы музыка Сяргей Доўгушаў, які знаходзіцца ў Сан-Францыска, праехаўся на такой машыне. “Сам не заўважыў, як у будучыні апынуўся! Пракаціліся да дому на таксі-робаце! Паглядзіце, ніякага кіроўцы там няма, сама машына прыехала, куды трэба даставіла!” – Напісаў музыка на сваёй старонцы ў фэйсбуку. У каментарах Сяргей адзначыў, што паездка выходзіць нават танней, чым з жывым кіроўцам.

 

 

Штодзень

Related posts

Беларусь імкліва страчвае працоўную сілу

Блогераў у Гомелі вучылі не быць блогерамі

Беларусу з новым сэрцам дапамаглі за лічаныя дні