«Божа, дай мне знак»: у Дабрыні пабачылі «лік» на дрэве і нават спыталі, што з ім рабіць у святароў

Твар у дупле разглядзелі жыхары вёскі Дабрынь у Чачэрскім раёне. Мясцовая раёнка ўжо называе яго «цудам».

by ZB

У Дабрыні, што на Чачэршчыне, ёсць воінскае пахаванне, дзе пахаваныя расстраляныя немцамі ў 1942 годзе маладыя мужчыны і юнакі. Як распавяла мясцовая раёнка, «нядаўна тут на зрэзе бярозы знайшлі малюнак, які нагадвае твар мужчыны».

Па далейшым тэксце зразумела: тыя, хто знайшоў, успрыняў усё вельмі сур’ёзна і накіраваўся ў царкву: «Ці не цуд гэта? Ці не лік?» Але святары не надалі «здарэнню значэння і тлумачаць гэта звычайнай гульнёй прыроды».

«А ўжо верыць у цуд ці не – вырашаць кожнаму індывідуальна. Але ўжо сапраўды маці-прырода можа ўразіць і агаломшыць. Трэба толькі заўважыць гэта», – абвяшчае раёнка.

Можна толькі здзіўляцца здольнасці прапагандыстаў верыць ва ўсё адразу і змешваць хрысціянства і паганства, а таксама хрысціянскія цуды на месцы цалкам атэістычнага вайсковага пахавання.

У раёнцы параўноўваюць «дабрыньскі цуд» з ярка-ружовым колерам вады ў возеры Хілер у Аўстраліі, падпаленай скалой Янардаг у Азербайджане і іншымі прыроднымі цудамі, а таксама гульнямі аблокаў і зрэзамі дрэваў у іншых месцах, дзе разглядзелі звышнатуральныя і «божыя» з’явы.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png