Многія лічаць, што праваслаўныя вернікі святкуюць Раство 7 студзеня. Аднак гэта не так. Большасць праваслаўных цэркваў святкуе менавіта 25 снежня. І нават тыя праваслаўныя цэрквы, якія адзначаюць 7 студзеня, паступова пераходзяць на святкаванне 25 снежня.
Аўтакефальная Праваслаўная царква Украіны і Украінская грэка-каталіцкая царква ўжо другі раз запар святкуюць Раство менавіта 25 снежня. Дарэчы, Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква здаўна святкуе Раство менавіта ў гэты дзень.
У Літве, пасля з’яўлення экзархата праваслаўнай царквы Канстантынопальскага патрыярхату, частка вернікаў таксама перайшла на новы каляндар.
Наступныя цэрквы святкуюць Раство 25 снежня: Канстантынопальская, Антыяхійская, Александрыйская ў Афрыцы, Румынская, Балгарская, Кіпрская, Эладская (Грэцкая), Албанская, Праваслаўная Царква ў Амерыцыі. Грыгарыянскага календара прытрымліваецца Фіндляндская Праваслаўная Царква. У 2023 годзе адзначылі Раство 25 снежня Украінская Грэка-Каталіцкая царква і Праваслаўная царква Украіны.
7 студзеня адзначаюць Раство Руская Праваслаўная Царква, Іерусалімская, Грузінская, Праваслаўная царква Чэшскіх земляў і Славакіі, Сербская, Польская аўтакефальная Праваслаўная Царква, манастыры Святой гары Афон, а таксама Аўтаномныя Кітайская і Японская Праваслаўныя Цэркві.
У гэтым усім спісе выдзяляецца Армянская праваслаўная царква. У іх Раство і Хрышчэнне супадаюць і адрозніваюцца паводле даты ад усіх астатніх. Яны святкуюць гэтыя святы 6 студзеня.