З 27 523 украінцаў, якія прыбылі ў Беларусь транзітам праз Польшчу заехалі 20 529 чалавек, праз Літву – 6 718, праз Латвію – 257, праз Украіну – 19, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.
Усяго, паводле дадзеных беларускіх памежнікаў, з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў Рэспубліку Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 174 015 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу – 15 937, транзітам праз Польшчу – 118 317, праз Літву – 34 968, праз Латвію – 4 793.
Прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў неаднаразова звярталіся да сваіх суграмадзян з папярэджаннямі пра рызыкі для ўкраінцаў падчас іх знаходжання ў Беларусі. У прыватнасці, гаворыцца пра шматлікія выпадкі пераследу за праўкраінскія погляды з боку сілавых структур РБ. Акрамя гэтага, маюць месца спробы вярбоўкі ўкраінскіх грамадзян, а таксама крымінальны пераслед нібыта за сувязь з украінскімі спецслужбамі. Напрыклад, у сакавіку гэтага году на 9 год калоніі была асуджаная грамадзянка Украіны, валанцёрка Наталля Захаранка, якую абвінавацілі ў “шпіянажы”. Яшчэ адна гучная справа з пераследам украінскага грамадзяніна – суд над былым супрацоўнікам Віцебскага аблвыканкама Андрэем Шмаем, якога вінавацяць у “шпіянажы” і “агентурнай дзейнасці” на карысць Украіны.