Таму, як перастаць быць блогерам, вучылі на першым форуме блогерскай супольнасці ў Гомелі.
У Гомелі прайшло ініцыяванае гарадскімі ўладамі спатканне «Кропкам росту быць! Кропкам росту жыць!». Некалькі дзясяткаў асоб сабралася, каб паслухаць, што скажуць У. Прывалаў і старшыня Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў Алена Алексіна.
Адзін з удзельнікаў форума Міша Картошкін (матэрыял «Штодня» пра гэтую персону можна пачытаць тут) распавёў пра свае ўражанні ад мерапрыемства. Ён падкрэсліў, што вельмі важна, каб як мага больш гомельцаў падпісаліся на тэлеграм-канал главы гарвыканкама У. Прывалава. Таксама Картошкін прапанаваў жыхарам горада не агучваць праблемы ў сацыяльных сетках, а звяртацца напрамкі да мэра (як прынята называць главу гарвыканкама, пры тым, што афіцыйна такой пасады ў Беларусі не існуе), напрыклад, праз чат-бот.
Але значнасць сацыяльнасць сетак – якраз у тым, што любы, а не толькі журналіст ці палітык, можа агучыць нейкую праблему і прыцягнуць да яе ўвагу. Намаганнямі блогераў часам вырашаюцца такія пытанні, якія немагчыма было вырашыць праз звароты ў дзяржаўныя ўстановы.
Прапанова Картошкіна паказвае, што насамрэч мерапрыемства ладзілася не дзеля падтрымкі сапраўдных блогераў, а для папулярызацыі ідэі «Справа ўлады думаць, а народ павінен моўчкі падпарадкоўвацца». Блогеры патрэбны беларускім уладам. Але не тыя, хто мае ўласны голас, а тыя, хто стане дынамікам для рэтрансляцыі ідэалагічных наратываў.