344
Выдавецтва “Тэхналогія” прэзентуе ўнікальнае выданне. Укладальнік Алесь Бразгуноў падрыхтаваў тэксты Скарыны ў сучаснай графічнай адаптацыі, узнавіў прадмовы і пасляслоўі асветніка.
У кнізе змешчаныя поўныя тэксты кніг Бібліі, выдадзеных Францішкам Скарынам у 1517–1525 гадах у Празе і Вільні ў перакладзе на старабеларускую мову з нумарацыяй біблійных вершаў, з паказаннем памылак друку, з пазначэннем асноўных разыходжанняў з царкоўнаславянскім і лацінскім перакладамі.
Як піша “Тэхналогія”, выданне – эксклюзіўнае, выйшла ўсяго 30 паасобнікаў.