“БелОрусь просто трындец как режет глаза”. Тысячы расейцаў ратуюцца ад мабілізацыі ў Беларусі

by ZB

Чарга расейцаў, якія бягуць ад мабілізацыі, на мяжы з Грузіяй бачная нават з космасу. А вось колькі расейцаў уязджае ў Беларусь, цяжка падлічыць. Як такой мяжы паміж Расеяй і Беларуссю няма. Аднак, напрыклад. ТГ-чат “Граніца РФ-РБ” (з выявай расейскага і афіцыйнага беларускага сцяга) налічвае больш за 18,5 тысяч чалавек. Паведамленні там з’яўляюццца цягам усёй ночы.

Расейскія ўцекачы на расейска-грузінскай мяжы. Фота: тг-канал Николай Левшиц

 

Спойлер: за выказванні, што нашая краіна называецца Беларусь, а не Белоруссія, кіраўнік суполкі вас заблакуе, а ўсе вашыя паведамленні будуць выдаленыя.

Асноўныя пытанні, якія хвалююць большасць: ці атрымалі позвы, ці можна памяняць расейскія рублі, ці правяраюць на КПП, куды ехаць далей і ці можна праехаць у Польшчу. Аднак чамусьці пры гэтым назваюць Беларусь праз О: “Белорусь”. (Пакідаем мову і пунктуацыю ў арыгінале):

“Добрый вечер.  Подскажите,  хочу с мужем и двумя детьми уехать в германию. Мужу повестка не пришла, но по любому придет. Каким путем можно попасть в германию? Через Белорусь, а дальше? Литва, Латвия,  Польша как я поняла закрыли свои границы”.

На гэта пачалі рэагаваць беларусы. Напрыклад, адзін з карыстальнікаў адказаў: “Блин, мне кажется что лучше вы пишите Белоруссия, чем Белорусь”, “Да я из Беларуси, просто Белорусь просто трындец как режет глаза”.

На што некаторыя расейцы адказваюць: “Иди в будку и предъяви немцам за Вайсрусланд и литовцам за Балтарусь, ума хватает только  к русским лезть”.

Хтосьці з расейцаў напісаў: “ребят, мне не сдала квартиру тут женщина – я сейчас в Минске”.

Гарачыя спрэчкі паміж расейцамі і беларусамі выклікала, як правільна пісаць беларусы ці белорусы. Расейцы гавораць пра арфаграфію, на што беларусы адказваюць: “правильно пишется – беларусы, белорусы – не верно”.

А яшчэ госці з Расеі чамусьці думаюць, што ў Беларусі можна расплочвацца расейскімі рублямі. “Всем привет. Подскажите пожалуйста , через 2 часа буду вылетать в Минск с России , с собой только росскийские рубли , ими можно расплачиваться ?”

Хаця, варта прызнаць, што ёсць расейцы, якія адказваюць, што няма чаго весціся на троляў і што большасць расейцаў адэкватныя людзі.

Беларусы нават напісалі зварот да расейцаў. Падаем яго ў перакладзе: “Калі ласка, майце на ўвазе, што вы прыязджаеце ў госці ў іншую краіну. Асабіста ўжо ведаю шмат выпадкаў, калі вашыя суайчыннікі пачыналі “качаць правы”, весці сябе вельмі развязана і непаважліва ў дачыненні да нас, беларусаў. Асабіста быў сведкам сцэнаў у духу “украінцы давыё****, і вы давыё****”. Калі хто не зразумеў, валюта Беларусі – беларускі рубель. Не здзіўляйцеся, калі ў вас не прымуць расійскія рублі. У нас паводле Канстытуцыі двухмоўная краіна. Але гэта не азначае, што мы абавязаныя выкарыстоўваць выключна расейскую мову. Прыбярыце са сваіх машын вашыя Z, V і іншыя сімавалы вайсковай агрэсіі”.

Што праўда, гэта хіба адзінае паведамленне, якое пакінуў мадэратар суполкі. Усе астатніяй паведамленні, напісаныя па-беларуску і ў якіх дазваляецца крытыка тых, хто працягвае называець краіну Белоруссія, Беларуссія ці Белорусь, — выдаляюцца вельмі хутка.

А тым часам у чаце ўжо з’яўляецца рэклама пра афармленне адтэрміноўкі ад войска і дакументаў для выезду з краіны. А таксама нелегальны правоз ахвотных праз мяжу, у тым ліку ў ЕС.

 

Штодзень

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png