Беларусы Украіны шукаюць месца для помніка Жызнеўскаму

На дадзены момант помнік знаходзіцца ў музеі “Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы”. Дабрачынны фонд “Вільна Білорусь” арганізуе грамадскае абмеркаванне наконт пошуку месца для ўсталявання помніка.

Помнік Міхаіла Жызнеўскі на вул. Грушэўскага ў Кіеве

Гомелец і герой Украіны Міхась Жызнеўскі адным з першых загінуў падчас Рэвалюцыі Годнасці ва Украіне 22 студзеня 2014 года. У Кіеве на вуліцы Грушэўскага яму быў усталяваны помнік. Аднак у 2021 годзе яго дэмантавалі, а праз два гады знайшлі ў кустах. Помнік перадалі спачатку на захаванне беларускім добраахвотнікам батальёна “Тэрор”, а потым у музей “Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы”. На думку прадстаўнікоў фонда “Вільна Білорусь”, “музей – гэта не тое месца, дзе мусіць стаяць помнік Герою”. Беларуская супольнасць Украіны спадзяецца, што помнік у бліжэйшы час зойме сваё пачэснае месца.

Штодзень

10 гадоў таму на Еўрамайдане загінуў гомелец Міхаіл Жызнеўскі

У Кіеве ўшанавалі памяць гомельца Міхаіла Жызнеўскага і герояў Нябеснай сотні

«Мова нанова», незалежныя СМІ і сям’я Міхася Жызнеўскага: на каго яшчэ пісалі даносы на Гомельшчыне

Related posts

Ва Украіне загінула 24-гадовая гамяльчанка Марыя Зайцава

Веткаўскі музей спыняе шматгадовую традыцыю калядавання на рынку

“Нават выгляд не рабілі, што подпісы збіраюць”. Як праходзяць “выбары” ў Гомелі