Адзін з вытворцаў беларускага школьнага адзення пазіцыянуе свой брэнд як “Школьная форма из Белоруссии”. Менавіта так напісана на сайце вытворцы. І калі ў кантактах брэнду пазначаны афіцыйны адрас “Рэспубліка Беларусь“, то ў апісанні раздзелу “Школьная форма” сустракаецца ўжо выраз: “Школьная форма из Белоруссии – это именно то, что вы ищете.” Тая ж самая “Белоруссия” сустракаецца і на галоўнай старонцы брэнду: “Производитель женской, молодежной и детской одежды из Белоруссии ОДО “Панда” приветствует Вас на своем официальном сайте!” Хоць ніжэй у абзацы пазначаецца, што прадукцыя карыстаецца папулярнасці сярод пакупніц, якія жывуць “на территории России и Беларуси“.
З 1 верасня ў беларускіх школах уводзіцца другі абавязковы элемент адзення. Дзе яго набываць, вырашае кожная школа самастойна.