Беларускі палітык і былы палітвязень Андрэй Саннікаў выдаў кнігу рэцэптаў зняволеных

«Былі ў свеце кнігі рэцэптаў страў, якія распрацоўвалі ў розных краінах для вязняў. На розных мовах выдаваліся кнігі рэцэптаў страў, якія гатуюць у турмах і калоніях. Аднак кніга кулінарнай творчасці саміх ЗэКа пакуль адзіная. Як і абяцаў сам сабе, усе сродкі ад рэалізацыі друкаваных прадуктаў, да якіх я маю дачыненне, ідуць на дапамогу палітвязням Беларусі», – піша на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Андрэй Саннікаў – былы палітычны і грамадскі дзеяч Беларусі, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты Беларусі 2010 года, былы палітвязень.

Фота: фб-старонка Андрэя Саннікава

Каб не падвяргаць небяспецы ўдзельнікаў праекта, кніга выдадзена пад псеўданімам «Лапіцый». Усе стравы, якія прыведзены ў кнізе, рыхтаваліся ў няволі, у тым ліку самім Саннікавым, і былі паўтораны на волі ў аўтэнтычным выкананні.

Для бяспекі ахвотным замовіць кнігу і тым самым дапамагчы палітвязням аўтар прапануе пісаць асабістыя паведамленні ў сацсетках.

«Нават калі вы не ў маіх сябрах на ФБ, я буду правяраць усе паведамленні. Грошы прапаную пераводзіць праз Paypal, Paysend ці непасрэдна на рахунак арганізацыі (зарэгістраванай у Еўропе, што з’яўляецца гарантыяй мэтавага выкарыстання сродкаў). Пасля атрымання аплаты кніга ці кнігі будуць адпраўленыя па паказаным вамі адрасе», – тлумачыць Саннікаў.

Чытачам з Беларусі з пункту гледжання бяспекі, на жаль, кнігу пакуль даставіць немагчыма, але яе могуць замовіць іх сябры, якія жывуць за межамі Беларусі.

Кошт аднаго асобніка кнігі – ад 99 EUR. Чаму «ад»? Бо могуць знайсціся чытачы, якія захочуць дапамагчы палітвязням Беларусі ў большым аб’ёме і адначасова атрымаць унікальнае выданне.

Па стане на 30 траўня 2023 года, палітычнымі вязнямі ў Беларусі прызнаныя 1 507 чалавек.

Штодзень

 

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары