Беларускі гурт “SKYNET”, які калісьці граў з украінскім “Океан Ельзи”, цяпер спявае пра абаронцаў Данбасу

by homieldays

Лідар гурта Іван Панамароў удзельнічае у расейскім конкурсе патрыятычнай песні “Салдацкі канверт”. У фінале конкурсу, які адбудзецца ў Стаўрапалі, ацэньваць удзельнікаў будзе беларускі спявак Анатоль Ярмоленка. Гурт “SKYNET” прадставіць песню “Прямо в рай”, якая прысвечаная абаронцам Данбасу і акупантам Украіны.

У свой час лідэр гурта “SKYNET” Іван Панамароў, які будзе пець песню “Прямо в рай” в фінале патрыятычнага конкурсу “Салдацкі канверт”, скандальна пазбавіўся старога складу гурта. У 2019 годзе гурт спяваў некаторыя песні па-беларуску. У снежні 2022 года гурт размясціў у Youtube песню “Прямо в рай”, якая за гэты час мае ажно 74 прагляды.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png