Беларускамоўны першы клас у Гомелі: набор вучняў на свабодныя месцы

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія 36 г. Гомеля імя І.Мележа” ажыццяўляе набор вучняў на 2023/2024 навучальны год на свабодныя месцы ў першы беларускамоўны клас. Магчыма вывучэнне англійскай і кітайскай моў з першага класа. Пра гэта пішуць на афіцыйным сайце навучальнай установы. Кантактны тэлефон: 23 13 17.

Ілюстрацыйнае фота

Мова Гомель патэлефанавала ў школу па гэтым нумары пад выглядам зацікаўленых бацькоў. Нам сказалі, што сапраўды, засталіся свабодныя месцы ў беларускамоўны клас. У сваю чаргу намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце (пачатковыя класы) пацвердзіла, што калі раней адбываўся набор дзяцей, якія адносяцца да гімназіі па месцы прапіскі, то цяпер прымаюць заявы і з іншых раёнаў. Аднак на пытанне пра тое, колькі ёсць свабодных месцаў, і ці напэўна клас адкрыецца, завуч не адказала, параіўшы прыйсці і паразмаўляць на месцы (найлепш да 24 жніўня). Так што цяпер усё залежыць ад бацькоў!
Адрас гімназіі: г. Гомель, вул. Бр. Лізюковых, 16.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары