Беларуская транспартная кампанія возіць турыстаў у Крым пад «еўрапейскім лагатыпам».

Зарэгістраваны ў Беларусі аўтобусны перавозчык IP BayerTrans (ООО «БайерТранс») прапануе паездкі ў Крым пад брэндам Intercarc Europe.

Дадзеная юрыдычная асоба створана яшчэ ў 2000 годзе. Поўная назва беларускай арганізацыі: Замежнае прыватнае ўнітарнае транспартнае прадпрыемства “ІНТЭРКАРС-ІНВЕСТ” Патрыка Жан Гі Бурдона. Яго сям’я мае дачыненне і да зарэгістраванай у РФ ООО «БайерТранс». Такім чынам, кампанія, чые рэйсы парушаюць санацыйныя прадпісанні, якіх мусяць прытрымлівацца еўрапейская кампаніі, мае еўрапейскі капітал, выкарыстоўвае слова «Еўропа» ў лагатыпе і актыўна курсіруе па маршрутах на тэрыторыі ЕС.

Што цікава, на міжнародных сэрвісах па продажы квіткоў кшталту INFOBUS гэта кампанія рэалізуе толькі квіткі ў еўрапейская краіны. Набыць квіток у Крым можна выключна на сайце самой кампаніі.

IP BayerTrans – адна з самых «старажытных» беларускіх транспартных кампаній. Але пры гэтым гэтым сэрвісныя паслугі з моманту рэгістрацыі амаль не змяніліся. У аўтобусах дагэтуль няма прыбіральні (шмат іншых перавозчыкаў у еўрапейскім кірунку даўно вырашылі гэту праблему), вай-фай звычайна працуе толькі на тэрыторыі Беларусі.

Падобна, што гомельцы разумеюць маштаб рызыкі (як з маральнага, так і з фізічнага пункту гледжання), звязанай з паездкамі ў акупаваны Крым. Нават у самы сезон летніх адпачынкаў – ліпень – у аўтобусах шмат вольных месцаў.

Штодзень

Слайдар пастоў