Беларускай філалогіі ў гомельскім універсітэце сёлета не будзе

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Скарыны праходзіць прыёмная кампанія. Гэта адзіная ВНУ ў горадзе, дзе ёсць філалагічны факультэт. Аднак сёлета на філалагічных спецыяльнасцях, куды будзе адбывацца залічэнне студэнтаў на дзённую форму навучання, адсутнічае “Беларуская філалогія”.

З трох спецыяльнасцяў філалагічнага факультэта дзве — звязаныя з рускай мовай. З іх — “Руская філалогія”, дзе запланавана 25 месцаў, і “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская/ кітайская)”, куды плануецца набраць таксама 25 студэнтаў. Беларуская мова прадстаўленая толькі спецыяльнасцю “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)”, дзе прадугледжана ўсяго 13 месцаў. То бок ва ўніверсітэце на першым курсе толькі 13 студэнтаў будзе будзе вывучаць беларускую мову і літаратуру (з дадатковай англійскай). Рускую філалогію будзе вывучаць ажно 50 чалавек.

Для параўнання: у 2000 годзе набіраліся дзве групы “Беларуская філалогія”, адна група “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)” і адна група “Беларуская мова і літаратура. Літаратурная праца ў газетах і часопісах”.

Штодзень

Related posts

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

Гомельская вобласць у апошнія месяцы – самы рэпрэсіўны рэгіён у Беларусі

У турму за музыку: год, як рагачоўскаму Tor Band прысудзілі вялізныя тэрміны за іх творчасць