У гадавіну адмовы ад ядзернай зброі Беларусь плануе размясціць ядзерную зброю на сваёй тэрыторыі

30 гадоў таму Беларусь афіцыйна далучылася да Дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі. Яна стала першай дзяржавай, якая добраахвотна адмовілася ад магчымасці валодання ядзернай зброяй, што засталася пасля распаду СССР. Здарылася гэта ў ліпені 1993 года. Роўна праз 30 год, да ліпеня 2023 года, улады Беларусі збіраюцца зноў размясціць расейскую ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі.

Як паведамляе сайт Міністэрства замежных спраў, вывад ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі быў завершаны ў лістападзе 1996 года.

Фота: прынтскрын з відэа цырымоніі вываду ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі (1996), МЗС.


Штодзень

Related posts

Сем фактаў пра веткаўскага краязнаўцу Аляксандра Нікіціна, якога асудзілі да калоніі за пратэсты

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса