9
Паводле афіцыйных дадзеных, толькі за май 2025 года колькасць занятых грамадзян скарацілася на 13,7 тысячы чалавек. Цяпер у краіне афіцыйна працуюць 4,122 мільёна. Для параўнання: у лютым працоўных было 4,141 млн, у сакавіку — 4,137 млн, у красавіку — 4,135 млн. Белстат называе гэта “сезонным фактарам”.
Тым часам колькасць вакансій працягвае расці. Па стане на канец чэрвеня ў Рэспубліканскім банку вакансій было 212 808 прапаноў. Гэта амаль на 3,5 тысячы больш, чым месяц таму.
Найбольшы дэфіцыт кадраў — у Мінску (58,5 тыс. вакансій), Мінскай (35 тыс.) і Брэсцкай (26,5 тыс.) абласцях.
Сярод прычын дэфіцыту кадраў спецыялісты называюць, у тым ліку, палітычныя рэпрэсіі, якія выціскаюць з краіны актыўнае і маладое насельніцтва.