“Барысаўдрэў” беларусізаваў запалкі

by ZB

Пяць год спатрэбілася на тое, каб на запалках ад “Барысаўдрэў” з’явілася беларуская мова. Моўны актывіст Ігар Случак звяртаўся на прадпрыемства яшчэ ў 2018 годзе, але ў адказах атрымліваў заўсёды адмову выкарыстоўваць беларускую мову на карабках з запалкамі, паведамляе Мова Гомель.

Фота: Ihar Sluchak

У 2020 годзе на “Барысаўдрэў” адказалі, што выкарыстоўваюць рускую мову згодна з заканадаўствам, але… распрацоўваюць новы макет карабка на беларускай мове. Ды яшчэ падзякавалі Ігару за цікавасць да беларускай мовы, культуры і гісторыі.

Урэшце сёлета беларускія запалкі з’явіліся ў крамах, дзякуючы карпатлівай працы Ігара Случака, які ўпарта і паслядоўна вёў з прадпрыемствам “Барысаўдрэў” перапіску, складаў звароты і не апускаў рук, атрымліваючы адмовы.

Ігара Случака называюць моўным інспектарам, шмат гадоў ён займаецца ініцыятывай “Справаводства па-беларуску” і дамагаецца ўжывання беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png